4 episodes

Транспамежны падкаст “Жыхары мяжы” гэта гісторыі з абодвух бакоў беларуска-польскага кардону. Гродзеншчына і Падляшша ў размовах з тымі, хто тут жыве.
Шукаем новае, цікавае і карыснае для беларусаў тут і там. Падарожжы, хобі, бізнес, гісторыя і іншае - на мяжы.
Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падараваць нам кубачак кавы.
Таксама раім падпісацца на наш сяброўскі падкаст"Гаворыць Гродна".

Жыхары мяж‪ы‬ Аляксей Шота

    • History

Транспамежны падкаст “Жыхары мяжы” гэта гісторыі з абодвух бакоў беларуска-польскага кардону. Гродзеншчына і Падляшша ў размовах з тымі, хто тут жыве.
Шукаем новае, цікавае і карыснае для беларусаў тут і там. Падарожжы, хобі, бізнес, гісторыя і іншае - на мяжы.
Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падараваць нам кубачак кавы.
Таксама раім падпісацца на наш сяброўскі падкаст"Гаворыць Гродна".

    Не толькі на закупы. Што яшчэ можна ўбачыць у Беластоку?

    Не толькі на закупы. Што яшчэ можна ўбачыць у Беластоку?

    Гадамі і дзесяцігоддзямі гродзенцы разглядалі Беласток перадусім як месца, дзе можна танна закупіцца. Аказваецца, гэта вельмі спрошчаны погляд. Разам з нашымі гасцямі мы высвятляем, чым можа ўразіць Беласток: якія там ёсць гістарычныя мясціны, музеі, атракцыі, што з беларускай гісторыі і культуры можна знайсці на вуліцах Беластока і як інтэлектуальна ўзбагаціцца, пашпацыраваўшы па вуліцах горада. У гэтым выпуску пра тое, што ўбачыць у Беластоку расказваюць:

    Святлана Якімава, дырэктарка турфірмы "Дон Кіхот" з Гродна,
    Кастусь Шыталь, краязнаўца з Глыбоччыны, які летась пераехаў у Беласток,
    Аляксей Трубкін, стваральнік інтэрактыўнай карты "Беларускі Беласток".

    Таксама ў гэтым выпуску:

    заўважаем, што "сваіх" у Беластоку цяпер можна сустрэць на кожным кроку,
    называем Беласток "Гародняй здаровага чалавека", але абураемся касмічным коштам у кавярнях,
    прыходзім да высновы, што гісторыя паўтараецца - і гэта зусім не цешыць,
    упэўніваемся, што беларускага ў Беластоку - болей, чым нам раней падавалася.

    Карысныя спасылкі:
    Турыстычныя шляхі па Беластоку (15 розных!): http://szlaki.bialystok.pl/6ace3-adventure/
    Гугл-мапа "Беларускі Беласток": https://www.google.com/maps/d/viewer?msa=0&mid=1Zchm3nOJHYqH6fH8sW-dNXRMZzE&ll=53.13610345784043%2C23.146953750000012&z=13
    Facebook-група "Беластоцкі беларускі музей": https://www.facebook.com/groups/belastocki.belaruski.muzei

    • 1 hr 1 min
    Спецыяльны выпуск: рэпартаж з пункту пропуску "Баброўнікі"

    Спецыяльны выпуск: рэпартаж з пункту пропуску "Баброўнікі"

    Нашыя калегі з Беластоку па просьбе рэдактароў падкасту "Жыхары мяжы" з'ездзілі ў пункт пропуску "Баброўнікі", што з польскага боку, і даведаліся, хто ж гатовы стаяць ад 5 да 20 гадзін, каб патрапіць у Беларусь? Ці сапраўды гэта тыя самыя бязвізавыя турысты, якіх так чакаюць у Гродзенскім аблвыканкаме? Ці гэта саляравозы аднавілі бізнес? А можа гэта ўласна беларусы з захаду едуць адведаць родныя мясціны або польскія сваякі спяшаюцца да беларускіх?
    Што адбываецца ў "Баброўніках" і што пра грамадную калейку думаюць яе ўдзельнікі - у новым выпуску падкаста!
    Тэкставая версія: https://hrodna.life/articles/border-bobrowniki/
    Спасылка для тых, хто ў Беларусі: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/border-bobrowniki/

    • 7 min
    Каму сёння патрэбны бязвіз. Раман Банцар пра тое, ці вернуцца польскія турысты

    Каму сёння патрэбны бязвіз. Раман Банцар пра тое, ці вернуцца польскія турысты

    Хуткі выпуск на актуальную тэму. Выбачаемся, за крыху горшую якасць запісу. З 1 ліпеня і да канца 2022 года Беларусь скасавала візы для грамадзян Польшчы. Афіцыйна - з мэтай падтрымання добрасуседскіх адносін. Пры гэтым, як не дзіўна, Польшча ўнесена ў беларускі спіс “несяброўскіх” краін.

    Ці верне новы бязвіз натоўпы польскіх турыстаў на вуліцы Гродна? Ці дапаможа гродзенскім гатэлям, кавярням, музеям і экскурсаводам зарабіць грошы?

    Пра перспектывы безвізу мы гаворым з нашым экспертам з Беластоку Раманам Банцарам. У часы першага бязвізу, які працаваў з 2016 да 2020 года, Раман стварыў зручны сайт для заказу турыстычных ваўчараў і такім чынам дапамагаў многім палякам хутка аформіць бязвізавы ў’езд у Беларусь, таму тэму турызму, перадусім польскіх выцечак на Беларусь, ён ведае выдатна знутры.
    Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падараваць нам кубачак кавы.

    • 23 min
    З'ехаць і не вярнуцца. Руслан Кулевіч знайшоў мігрантаў, што пакінулі Беларусь 70 гадоў таму - і зняў пра іх кіно

    З'ехаць і не вярнуцца. Руслан Кулевіч знайшоў мігрантаў, што пакінулі Беларусь 70 гадоў таму - і зняў пра іх кіно

    Госць першага выпуску - у мінулым самы хуткі журналіст Гродна (а сёння - Беластока), краязнаўца і папулярызатар гісторыі - Руслан Кулевіч.

    На свой 31-ы дзень народзінаў ён узяў ды апублікаваў на YouTube фільм “Апошнія сведкі”. Гэта дакументальны фільм-размова з трыма сталымі жанчынамі, якія яшчэ дзецьмі пакінулі пасляваенны Гродна ў межах рэпатрыяцыі.
    Мы пагутарылі з Русланам пра тое, як фільм дапаўняе яго ранейшыя кнігі пра Гродна 1930-40-х гадоў, які досвед ён атрымаў на здымках, як вопыт міграцыі адбіўся на яго разуменні герояў і што будзе, калі ён ужо ніколі не вернецца ў Гродна. Таксама мы не забылі запытаць, хто мог бы зараз замяніць Кулевіча ў горадзе. Што адказаў Руслан - слухайце ў падкасце.
    З.Ы. Запрашаем падпісацца на наш сяброўскі падкаст "Говорит Гродно".
    З.З.Ы. Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падараваць нам кубачак кавы.

    • 30 min

Top Podcasts In History

The Rest Is History
Goalhanger Podcasts
American Scandal
Wondery
History's Secret Heroes
BBC Radio 4
American History Tellers
Wondery
Dan Snow's History Hit
History Hit
Throughline
NPR